Жыхары краіны скардзяцца на тое, што ўлады не раздаюць пацярпелым гуманітарную дапамогу.
Прэм'ер-міністр краіны Арыэль Анры сцвярдзіў, што дапамога размяркоўваецца цэнтральным органам, і гэта неабходна для захавання парадку.
- Мы вынеслі ўрокі з упраўлення гуманітарным крызісам 2010 года. Вось чаму мой урад вырашыў каардынаваць рэагаванне на сённяшнія надзвычайныя сітуацыі праз адзін орган - агенцтва грамадзянскай абароны.
У гэты ж час згаладалыя гаіцяне літаральна накідваюцца на грузавікі з гуманітарнай дапамогай, у якіх знаходзяцца прадметы першай неабходнасці і прадукты харчавання.
юл