Афіцыйны прадстаўнік канцлера ФРГ Штэфэн Зайберт на ўрадавай прэс-канферэнцыі распавёў, што Ангела Меркель ужо абмяркоўвала па тэлефоне тэму афганскіх уцекачоў і з Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў Піліпа Грандзі, і з прэм'ер-міністрам Пакістана Імранам Ханам, і з эмірам Катара Аль Тані, піша польскамоўная версія парталу DW («Нямецкая хваля»).
«У тым выпадку, які пакуль не наступіў, калі зʼявіцца вялікі паток бежанцаў з Афганістана ў суседнія краіны, міравая супольнасць павінна будзе дзейнічаць аператыўна і без бюракратыі, – заявіў Зайберт. – у ААН ведаюць, што на Нямеччыну ў гэтым можна спадзявацца». Але гаворка ў такім выпадку зусім не ідзе аб паўтарэнні сітуацыі 2015 года, калі Нямеччына ў аднабаковым парадку адкрыла свае межы для сотняў тысяч галоўным чынам сірыйскіх уцекачоў і ў нейкі момант страціла кантроль за прытокам мігрантаў.
«Мы акажам дапамогу краінам-суседзям Афганістана, а таксама дабрачынным арганізацыям на месцах. Мы хочам, каб уцекачы атрымлівалі неабходную дапамогу на месцы», – канстатаваў Марэк Ведзэ з нямецкага МУС. А міністр Зээхофер пазней дадаў: «Мы хочам дапамагаць уцекачам у самім Афганістане і таму мы высока цэнім той факт, што ААН застаецца ў Афганістане, бо ўнутры самой краіны таксама вельмі шмат унутраных уцекачоў».
Пра стратэгію ФРГ па перадухілення чарговага міграцыйнага крызісу пісалі на польскамоўнай версіт парталу DW («Нямецкая хваля»).
эж