Беларуская Служба

Расійская падлодка зачапіла гідралакатар брытанскага ваеннага карабля

07.01.2022 11:22
«Каралеўскі флот рэгулярна адсочвае замежныя караблі і падводныя лодкі, каб гарантаваць абарону Злучанага Каралеўства».
Rosyjski okręt podwodny zderzył się z brytyjskim okrętem wojennym w 2020 roku
Rosyjski okręt podwodny zderzył się z brytyjskim okrętem wojennym w 2020 rokushutterstock.com/Michael Stifter

Расійская падводная лодка, за якой сачыў брытанскі вайсковы карабель, які патруляваў воды Паўночнай Атлантыкі больш за год таму, зачапіла яго гідралакатар, паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

«У канцы 2020 года расійская падводная лодка, за якой сачы карабель Northumberland, уступіла ў кантакт з яго гідраакустычная станцыяй з антэнай сістэмай, якая буксіравалася», – заявіў у чацвер, 6 студзеня афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Вялікабрытаніі.

«Каралеўскі флот рэгулярна адсочвае замежныя караблі і падводныя лодкі, каб гарантаваць абарону Злучанага Каралеўства», – гаворыцца ў заяве.

Па дадзеных Каралеўскага ваенна-марскога флоту Вялікабрытаніі, у 2020 годзе фрэгат Northumberland выконваў «важную місію па абароне брытанскіх вод і сродкаў ядзернага стрымлівання».

pap/эж