Беларуская Служба

У Казахстане затрымана больш за 4400 пратэстуоўцаў 

08.01.2022 12:38
Затрыманы набліжаны да Назарбаева экс-старшыня КНБ Карым Масімаў «і іншыя асобы». Іх падазраюць у здрадзе дзяржаве.
Сілавікі ў Алматы Крыніца: PAP/EPA/RADMIR FAHRUTDINOV

10 студзеня абвешчанае прэзідэнтам Казахстана Касымам Жамартам Такаевым днём нацыянальнай жалобы. Паводле афіцыйных крыніцаў падчас закалотаў у краіне загінула некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў і сілавікоў.

8 студзеня ў Казахстане працягваюцца мірныя мітынгі пратэсту. З пачатку пратэстаў сілавікі затрымалі больш з 4400 чалавек.

Афіцыйныя СМІ паведамляюць, што гарадскія службы Алматы, а таксама частка крам «функцыянуюць у надзвычайным рэжыме». Карэспандэнты замежных СМІ паведамляюць, што на вуліцах былой казахскай сталіцы, дзе адбыліся баі, пуста, а на найважнейшых скрыжаваннях стаяць патрулі арміі і паліцы. Мясцовыя жыхары кажуць, што баяцца выходзіць на вуліцы:

-Гэта сапраўды жудасна. Мы не можам адчуваць сябе ў бяспецы. Дзяржава наогул нас не абараняе. На ўладу нельга разлічваць.

Тым часам «элбасы» Нурсултан Назарбаеў не паказваецца на публіцы ўжо больш за тыдзень. Хадзілі чуткі, што разам з сям'ёй ён уцёк з-за мяжу. 8 студзеня прэс-сакратар Назарбаева паведаміў, што той знаходзіцца ў сталіцы Казахстана. Пры гэтым самога «элбасы» людзям не паказалі.

Доступ да інтэрнэту застаецца абмежаваным. Гэта тлумачаць тым, што «тэрарыстычныя групоўкі карыстаюцца сродкамі сувязі для каардынацыі і планавання дзеянняў».

Адметна, што затрыманы экс-старшыня КНБ Карым Масімаў «і іншыя асобы». Іх падазраюць у здрадзе дзяржаве. Карым Масімаў на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў займаў ключавыя дзяржаўныя пасады пры Назарбаеве.

iar/orda.kz/эж

Святлана Ціханоўская пракаментавала ўвод беларускіх войскаў у Казахстан

06.01.2022 11:42
У склад замежнай інтэрвенцыі з Казахстан увайшлі вайскоўцы з РФ, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстану.

Расійскія інтэрвенты дапамаглі ўзяць пад кантроль аэрапорт Алматы

07.01.2022 12:33
Камандуе інтэрвенцыяй АДКБ у Казахстане генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў- удзельнік чачэнскіх войнаў, вайны ў былой Югаславіі, а таксама вайны супраць Украіны.

Казахстан у крыві. Палякі апасаюцца, што закончацца добрыя адносіны з гэтай дзяржавай

07.01.2022 15:04
Для Польшчы краіна была важным партнёрам.