Дзярждэпартамэнт заявіў, што захад гатовы ўвесці «жорсткія меры» супраць Масквы ў выпадку расійскага ўварвання ва Украіну. ЗША заявілі аб дасягненні «трывалага кансэнсусу» з еўрапейскімі саюзнікамі і партнёрамі ў пытанні аб тым, як адказаць Расіі, калі яна распачне ваеннае ўварванне ва Украіну.
Пры гэтым у Вашынгтоне выказалі надзею на тое, што пераможа дыпламатыя. Заява прадстаўніка Дзярждэпартамента Нэда Прайса з'явілася на фоне падрыхтоўкі Адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна да серыі перамоваў з Масквой, накіраваных на зніжэнне напружанасці, выкліканай маштабным разгортваннем расійскіх войскаў ля межаў Украіны.
«Мы пачулі, як сфармаваўся трывалы кансэнсус адносна сурʼёзных выдаткаў, з якімі сутыкнецца Расія, калі яна вырашыцца на новую ваенную агрэсію ў дачыненні да Украіны» – заявіў Прайс журналістам. Ён папярэдзіў аб рашучасці Захаду ўвесці ў дзеянне « канкрэтныя пакеты жорсткіх мер супраць Расіі, калі яна працягнуць гэтую эскалацыю». «Мы асабліва адзначылі, што яны будуць уключаць захады, на якія мы свядома не пайшлі ў 2014 годзе, але гатовыя прыняць цяпер», – сказаў прадстаўнік дзярждэпу ЗША.
Што тычыцца адмовы ад пашырэння НАТА на ўсход, што зʼяўляецца ключавым патрабаваннем Уладзіміра Пуціна, ЗША не будуць абмяркоўваць у ходзе дыялогу пытанні, «якія адносяцца да НАТА, якія адносяцца выключна да Еўропы», заявілі ў Дзярждэпартаменце.
golosameriki.com/эж