Беларуская Служба

ЗША выключылі магчымасць скарачэння войскаў у Польшчы і краінах Балтыі

08.01.2022 13:33
Пра гэта паведаміла прадстаўніца Савета нацыянальнай бяспекі пры Белым доме Эмілі Хорн.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneOrhan Cam/Shutterstock.com

Вашынгтон не плануе разглядаць магчымасць скарачэння колькасці амерыканскіх войскаў, якія пастаянна базуюцца ў Польшчы і ў краінах Балтыі. Пра гэта ў пятніцу, 7 студзеня, паведаміла прадстаўніца Савета нацыянальнай бяспекі пры Белым доме Эмілі Хорн.

Яе заява стала адказам на публікацыю нацыянальнай вяшчальнай кампаніі NBC, якая выступіла са сцвярджэннем, што гэтае пытанне можа быць закранутае падчас перамоваў амерыканскага боку з Масквой на наступным тыдні.

Чакаецца, што 10 студзеня Расія і ЗША правядуць у Жэневе перамовы па Украіне і кантролі над узбраеннямі. Пасяджэнне Савета НАТА – Расія на ўзроўні паслоў адбудзецца 12 студзеня, а на 13 студзеня запланаваная сустрэча ў фармаце РФ – Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

dw.com/эж


Столтэнберг склікае паседжанне Савета НАТА-Расія на 12 студзеня

04.01.2022 15:26
Савет НАТА-Расія – гэта форум для кансультацый па пытаннях бяспекі паміж дзяржавамі-членамі НАТА і РФ.

ЗША заявілі аб «трывалым кансэнсусе» з саюзнікамі па пытанню агрэсіўнай паліыткі Расіі

05.01.2022 13:22
«Мы пачулі, як сфармаваўся трывалы кансэнсус адносна сурʼёзных выдаткаў, з якімі сутыкнецца Расія, калі яна вырашыцца на новую ваенную агрэсію ў дачыненні да Украіны».