Беларуская Служба

Колькасць затрыманых у Казахстане перавысіла 5 тысяч

09.01.2022 10:22
У Казахстане прысутнічаюць войскі з Расіі, Арменіі, Беларусі, Таджыкістана і Кыргызстана.
АлматыPAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE/HANDOUT

Колькасць затрыманых у Казахстане падчас нядаўніх беспарадкаў перавысіла 5 тысяч, паведаміла ў нядзелю МУС краіны.

У сваю чаргу Міністэрства абароны Расіі пацвердзіла ў нядзелю, што ў Казахстане ўжо знаходзяцца значныя расійскія сілы, накіраваныя туды ў рамках Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. «Падраздзяленні мірнага кантынгенту прыступілі да выканання задач па ахове важных аб'ектаў у Казахстане», – паведамілі ў Міністэрстве нацыянальнай абароны ў Маскве.

Удакладнена, што расійскую ваенную тэхніку і асабісты склад перавозілі з Расіі ў Казахстан кругласутачна на 70 самалётах Іл-76 і пяці самалётах Ан-124.

У Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) заявілі, што міжнародныя міратворчыя сілы накіраваны ў Казахстан згодна з заканадаўствам. У Казахстане прысутнічаюць войскі з Расіі, Арменіі, Беларусі, Таджыкістана і Кыргызстана.

ав