Беларуская Служба

У Казахстане дзень жалобы і масавых затрыманняў

10.01.2022 16:32
Казахстанскія СМІ паведамляюць аб затрыманні амаль 8 тысяч чалавек, у тым ліку замежнікаў.
      .
У Казахстане дзень жалобы і масавых затрыманняў.PAP/EPA/STRINGER

Сёння ў Казахстане дзень жалобы. Паводле звестак тамтэйшага Міністэрства аховы здароўя, у выніку беспарадкаў загінулі больш за 160 чалавек, у тым ліку 16 праваахоўнікаў. Казахстанскія СМІ паведамляюць аб затрыманні амаль 8 тысяч чалавек, у тым ліку замежнікаў.

Беспарадкі пачаліся 2 студзеня, калі ўрад абвясціў аб рэзкім падвышэнні коштаў на паліва. На працягу некалькіх дзён дэманстранты спрабавалі заняць урадавыя будынкі і рэдакцыі дзяржаўных тэлеканалаў. У некаторых цэнтрах былі знішчаныя крамы, банкаматы і офісы кіруючай партыі.

У цяперашні час тамтэйшыя СМІ паведамляюць, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем праваахоўных службаў.
Улады Казахстану заявілі, што ў беспарадках удзельнічалі групы тэрарыстаў, падрыхтаваных за мяжой. У сваю чаргу, мясцовая апазіцыя тлумачыць, што акцыі пратэсту насілі сацыяльны характар, яны ўспыхнулі спантанна і з'яўляюцца доказам стомленасці грамадзян шматгадовым кіраваннем постсавецкіх чыноўнікаў, звязаных з былым прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым.

IAR / аз