Першая партыя кніг еўрапейскіх аўтараў трапіла ва Украіну. Кнігі на англійскай і нямецкай мовах дастаўленыя студэнтам і выкладчыкам Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі. Бібліятэка ВНУ пацярпела падчас расійскага абстрэлу сталіцы. Мастацкая і навуковая літаратура ў арыгінальных моўных версіях перададзеная ў рамках еўрапейскай акцыі, якая стартавала пасля нападу Расіі на Украіну.
Неўзабаве будуць выдадзеныя пераклады еўрапейскай літаратуры на ўкраінскай мове, сказаў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.
слухайце аўдыёфайл