Беларуская Служба

Пасля прымянення зброі ў турэцкіх школах арыштаваныя 162 чалавекі

16.04.2026 14:56
Раней турэцкая паліцыя абвясціла аб выдачы ордэраў на арышт 83 чалавек, якія ў інтэрнэце хвалілі нядаўнія інцыдэнты ў школах.
     ,
Турэцкая паліцыя працуе на месцы стральбы, якая адбылася ў школе ў раёне Сіверэк горада ШанлыурфаPAP/EPA/STRINGER

Пасля двух нядаўніх выпадкаў прымянення зброі ў школах, у выніку якіх загінулі дзевяць чалавек, у Турцыі былі затрыманыя 162 чалавекі, а больш за тысячу акаўнтаў у сацыяльных сетках былі заблакаваныя, паведаміў у чацвер міністр юстыцыі Турцыі Акін Гюрлек.

«Было выяўлена, што шматлікія акаўнты распаўсюджвалі кантэнт, які мог выклікаць страх, трывогу і паніку сярод насельніцтва, публічна распаўсюджвалі дэзынфармацыю і ўслаўлялі злачыннасць і злачынцаў», – напісаў міністр на X.

Раней турэцкая паліцыя абвясціла аб выдачы ордэраў на арышт 83 чалавек, якія ў інтэрнэце хвалілі нядаўнія інцыдэнты ў школах.

У сераду ў школе горада Кахраманмараш у выніку выкарыстання агнястрэльнай зброі дзевяць чалавек загінулі і 13 атрымалі раненні. Пракуратура заявіла ў чацвер, што 14-гадовы падлетак, які адкрыў агонь, планаваў буйны напад, пра што сведчыць змест электроннага дакумента ад 11 красавіка.

У аўторак, таксама ў Турцыі, 19-гадовы былы вучань уварваўся ў сярэднюю школу ў Шанлыурфе з пісталетам, параніўшы 16 чалавек. Затым нападнік скончыў жыццё самагубствам.

ав