Агенцтва Reuters паведамляе, што ЗША могуць адкласці пастаўкі ўзбраення для еўрапейскіх саюзнікаў з-за вайны з Іранам. Паводле крыніц, блізкіх да справы, амерыканскія запасы цяпер актыўна выкарыстоўваюцца ў аперацыях на Блізкім Усходзе.
Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра краіны Балтыі і Скандынавіі, якія замовілі тэхніку ў рамках праграмы FMS. Вашынгтон ужо папярэдзіў партнёраў, што затрымкі непазбежныя, бо канфлікт, які пачаўся пасля ўдараў ЗША і Ізраіля па Іране напрыканцы лютага, значна нагрузіў ваенныя рэсурсы.
Еўрапейскія чыноўнікі папярэджваюць, што гэта можа аслабіць абаронную гатоўнасць, асабліва ў краінах, якія мяжуюць з Расіяй. Затрымкі закранаюць пастаўкі боепрыпасаў і сістэм як абарончага, так і наступальнага прызначэння.
Гэта ўжо не першы сігнал пра праблемы з даступнасцю ўзбраення: раней ЗША істотна скарацілі свае запасы, падтрымліваючы Украіну і ўдзельнічаючы ў іншых ваенных аперацыях.
iar/эж