Міністэрства абароны Расіі апублікавала спісы кампаній у розных краінах, у тым ліку ў Еўропе, якія, паводле заявы расійскага боку, звязаныя з вытворчасцю ўдарных беспілотнікаў для Украіны.
У спіс увайшлі 11 прадпрыемстваў, у тым ліку ў Лондане, Мюнхене, Рызе, Вільні і Празе. У спісе «Замежныя прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць вытворчасць камплектуючых» пералічаныя 10 кампаній, некаторыя з іх размяшчаюцца ў Мадрыдзе, Венецыі і Хайфе. У ім таксама знаходзяцца польскія прадпрыемствы ВПК у гарадах Тарнаў і Мелец на поўдні Польшчы.
Намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, каментуючы пералік Мінабароны, напісаў у сацсетцы Х, што ён «уяўляе сабой спіс патэнцыйных цэляў для Узброеных сіл Расіі».
вс