Беларуская Служба

Петэр Мадзьяр хоча спыніць выхад з Міжнароднага крымінальнага  суда

21.04.2026 10:34
Раней працэс выхаду з МКС ініцыяваў урад Віктара Орбана пасля таго, як суд выдаў ордэр на арышт прэм’ера Ізраіля Біньяміна Нетаньяху. 
  ()
Парламент Венгрыі (ілюстрацыі) Фота: Philippe Sonderegger/Shutterstock

Будучы прэм’ер Венгрыі Петэр Мадзьяр заявіў, што яго ўрад спыніць працэс выхаду краіны з Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Гэта азначае, што Венгрыі застанецца абавязанай выконваць рашэнні суда, у тым ліку арыштоўваць людзей, абвешчаных у міжнародны вышук.

— Партыя Tisza мае рашучую мэту спыніць гэты працэс, каб Венгрыі засталася членам Міжнароднага крымінальнага суда. Лічу, што я нікога не ўвёў у зман — калі дзяржава з’яўляецца членам суда і асоба з ордэнам на арышт уязджае на яе тэрыторыю, яна павінна быць затрыманая, — падкрэсліў Мадзьяр.

Раней працэс выхаду з МКС ініцыяваў урад Віктара Орбана пасля таго, як суд выдаў ордэр на арышт прэм’ера Ізраіля Біньяміна Нетаньяху. Сярод асобаў, якіх шукае суд, таксама знаходзіцца прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Петэр Мадзьяр таксама паведаміў, што правёў тэлефонную размову з Нетаньяху і запрасіў яго на ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя венгерскага паўстання, назваўшы гэта стандартным дыпламатычным крокам.

iar/эж