Беларуская Служба

Еўракамісія рыхтуе план па зніжэнні высокіх цэн на энерганосьбіты

22.04.2026 07:37
«Будуць больш гнуткія правілы дзяржаўнай дапамогі для падтрымкі найбольш уразлівых сектараў», – сказала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр ЛяенEuropean Union

22 красавіка Еўрапейская камісія прадставіць план па зніжэнні высокіх цэн на энерганосьбіты. Гэта рэакцыя на рост выдаткаў, звязаных з вайной на Блізкім Усходзе. Старшыня камісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла пра план на мінулым тыдні. Учора камісар па транспарце таксама абмеркаваў магчымыя меры ў адказ на крызіс з авіяцыйным палівам. Аднак канчатковы змест плана будзе вызначаны камісарамі ЕС на іх сённяшнім пасяджэнні.

Пакуль што Камісія запэўнівае, што ў Еўропы ёсць запасы авіяцыйнага паліва.

— Гэтыя запасы могуць быць вызваленыя, але рынак у цяперашні час спраўляецца з ціскам, і няма ніякіх прыкмет дэфіцыту. Тым не менш, мы павінны быць гатовыя, — сказаў камісар па транспарце Апасталас Цыцыкостас.


Старшыня Еўрапейскай камісіі падкрэсліла неабходнасць каардынацыі дзеянняў у межах ЕС па напаўненні газасховішчаў і скаардынаваных закупак гэтага тавару і нафты, каб перадухіліць рост цэн.

—Будуць больш гнуткія правілы дзяржаўнай дапамогі для падтрымкі найбольш уразлівых сектараў, — сказала Урсула фон дэр Ляен.

Гэта яшчэ адна прапанова, якая, як чакаецца, будзе ўключана ў план.

Чакаецца таксама, што Камісія прапануе меры па эканоміі энергіі. Напрыклад, па магчымасці, хаця б адзін дзень абавязковай дыстанцыйнай працы.

ПР/юл