Беларуская Служба

Германія раскайваецца за Афганістан

17.08.2021 17:31
«Германія нясе салідарную адказнасць за гэтую трагедыю», – падкрэсліў прэзідэнт Франк -Вальтэр Штайнмаер.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Германіі пракаментаваў апошнія падзеі ў Афганістане. «Фатаграфіі з Кабула няёмкія і ганебныя для Захаду. Германія нясе салідарную адказнасць за гэтую трагедыю», – падкрэсліў Франк -Вальтэр Штайнмаер.
Паводле слоў прэзідэнта, Германія, як заходняя краіна, якая ўдзельнічала ў місіі ў Афганістане, таксама нясе адказнасць за цяперашнюю сітуацыю ў гэтай краіне.

«У гэтыя дні мы назіраем чалавечую трагедыю, якая закране свет і ў якую мы ўнеслі свой уклад», – сказаў Франк-Вальтэр Штайнмаер. Ён падкрэсліў неабходнасць знайсці «сумленны адказ» на пытанне, што прычынілася да таго, што афганцаў сышлі са шляху развіцця.

«Мы павінны грунтоўна абмеркаваць пытанне, ці пасля дваццаці гадоў нямецкай ваеннай місіі і нашых намаганняў па дасягненню адноснай стабільнасці ў Афганістане катастрофа сапраўды была непазбежнай», – сказаў прэзідэнт Германіі.

Пасля таго, як талібы захапілі ўладу ў краіне. У аэрапорце ў Кабуле перапалоханыя людзі любой цаной спрабавалі з’ехаць з краіны, уварваўшыся ў самалёты. Прынамсі сем чалавек загінулі.

IAR/аз