Беларуская Служба

Спікер польскага Сейма пачынае трохдзённы візіт у Эстонію

18.08.2021 12:27
Эльжбета Вітэк сустрэнецца з прадстаўнікамі эстонскіх уладаў і прыме ўдзел у святкаванні Дня незалежнасці Эстоніі.
 .
Сцяг Эстоніі.Photo: mayns82/pixabay.com/CC0 Public Domain

Спікер Сейма Эльжбета Вітэк пачынае трохдзённы візіт у Эстонію, падчас якога яна правядзе перамовы са старшынёй эстонскага парламента Юры Ратасам і прэзідэнтам Эстонскай Рэспублікі Керсці Кальюлайд.
Эльжбета Вітэк прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў парламентаў Польшчы, Эстоніі, Літвы, Латвіі і Ісландыі, а таксама Еўрапейскага парламента.

У пятніцу – у Дзень незалежнасці Эстоніі – спікер польскага Сейма прыме ўдзел ва ўрачыстым паседжанні эстонскага парламента.

PAP/аз