Беларуская Служба

На Поўдні Украіны пераносяць пачатак школьнага году

19.08.2021 15:45
Мясцовыя ўлады лічаць, што падаўжэнне працягласці турыстычнага сезона павялічыць паступленні ў бюджэты.
,  .
Адэса, гарадскі пляж. Ілюстрацыйны здымак Image by Yevhen Paramonov from Pixabay/CC0

У паўднёвых абласцях Украіны прапануюць перанесці пачатак школьнага года з-за «аксамітнага сезона» з 1 на 20 верасня. З такой прапановай выступіў старшыня Адэскай абласной дзяржадміністрацыі Сяргей Грыневецкі. Яго падтрымала кіраўніцтва Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей. Прапанова тычыцца не толькі школьнікаў, але і навучэнцаў ВНУ.

Прычына — у кліматычных зменах ды пазнейшага пачатку турыстычнага сезона, паведамляе «Украінская праўда». Чыноўнікі кажуць, што падаўжэнне сезона дазволіць павялічыць паступленні ў мясцовыя бюджэты і дасць працоўныя месцы тысячам жыхароў.

Прыморскія рэгіёны краіны патэнцыйна могуць дадаткова атрымаць у мясцовыя бюджэты каля 600 мільёнаў грыўнаў, з якіх 50% прыйдзецца на Адэскую вобласць.

«Практыка пераменнага раскладу пачатку навучальнага года (у залежнасці ад рэгіёна і кліматычных умоў) з'яўляецца досыць распаўсюджанай за мяжой, у прыватнасці ў Балгарыі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Румыніі, ЗША», — кажуць у Адэскай адміністрацыі.

юл