Беларуская Служба

Гаіці пагражае голад пасля моцнага землятрусу

22.08.2021 09:49
Гаіцяне літаральна накідваюцца на грузавікі з гуманітарнай дапамогай.
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/ORLANDO BARRIA Dostawca: PAP/EPA

Жыхары краіны скардзяцца на тое, што ўлады не раздаюць пацярпелым гуманітарную дапамогу.

Прэм'ер-міністр краіны Арыэль Анры сцвярдзіў, што дапамога размяркоўваецца цэнтральным органам, і гэта неабходна для захавання парадку.

- Мы вынеслі ўрокі з упраўлення гуманітарным крызісам 2010 года. Вось чаму мой урад вырашыў каардынаваць рэагаванне на сённяшнія надзвычайныя сітуацыі праз адзін орган - агенцтва грамадзянскай абароны.

У гэты ж час згаладалыя гаіцяне літаральна накідваюцца на грузавікі з гуманітарнай дапамогай, у якіх знаходзяцца прадметы першай неабходнасці і прадукты харчавання.

юл