Беларуская Служба

Ізраільскія самалёты абстралялі пазіцыі ХАМАС у сектары Газа

22.08.2021 13:07
Удар нанесены ў адказ на абстрэл на мяжы, у выніку якога быў паранены ізраільскі салдат і 41 палесцінец.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA

Сотні палесцінцаў сабраліся каля моцна ўмацаванай мяжы з Сектарам Газа, некаторыя спрабавалі падняцца на памежную агароджу, іншыя кідалі выбухоўку ў ізраільскіх салдат, паведамілі ізраільскія вайскоўцы.

"У адказ салдаты выкарысталі сродкі для разгону беспарадкаў", - напісана ў заяве ізраільскай арміі.

Сярод двух сур'ёзна параненых палестынцаў-13-гадовы хлопчык, які атрымаў стрэл у галаву, паведаміла міністэрства аховы здароўя Сектара Газы. Большасць іншых пашкоджанняў палесцінскае міністэрства назвала ранамі канцавін, спіны і жывата сярэдняй цяжкасці ад стрэлаў з агнястрэльнай зброі.

Падчас сутычак атрымаў цяжкія раненні салдат ізраільскай памежнай паліцыі, які трапіў у шпіталь.
У адказ на стрэлы ў салдата ізраільскія "знішчальнікі нанеслі ўдар па чатырох складах зброі і аб'ектах вытворчасці зброі, якія належаць ХАМАСу. Непасрэдных паведамленняў аб ахвярах рэйдаў няма.

Рыхтуючыся да далейшых ваенных дзеянняў, вайскоўцы абвясцілі, што накіравалі дадатковыя сілы ў памежную зону з Сектарам Газа, у тым ліку ўстаноўкі супрацьракетнага шчыту "Жалезны купал".

У сваю чаргу прэс-сакратар ХАМАС Фаўзі Бархум заявіў, што суботнія авіяналёты паказалі, што Ізраіль "спрабуе схаваць сваю паразу і расчараванне перад непахіснасцю і адважным супрацівам нашай краіны".

юл