Беларуская Служба

Міжнародны саміт «Крымская платформа» праходзіць у Кіеве

23.08.2021 15:43
Мэта саміту - узмацненне санкцый, абарона правоў чалавека, пераадоленне наступстваў акупацыі, забеспячэнне свабоды навігацыі ў Чорным і Азоўскім марах.
   , , 23  2021
Удзельнікі саміту «Крымская платформа», Кіеў, 23 жніўня 2021 года PAP/Leszek Szymański

У Кіеве распачалася ўстаноўчая канферэнцыя палітыка-дыпламатычнай ініцыятывы «Крымская платформа». У мерапрыемстве ў панядзелак, 23 жніўня, удзельнічаюць прадстаўнікі 46 краін і міжнародных арганізацый, у тым ліку прэзідэнты, прэм'ер-міністры, спікеры парламентаў, міністры замежных спраў і абароны, а таксама амбасадары.

На розных узроўнях прадстаўлены ўсе краіны Еўразвязу, НАТА, «Вялікай сямёркі», Люблінскага трыкутніка (Украіна, Літва і Польшча), асацыяванага трыа (Украіна, Грузія і Малдова). Акрамя таго, у Крымскай платформе ўдзельнічае старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль. Польшча прадстаўлена прэзідэнтам Анджэям Дудам, Нямеччына міністрам эканомікі і энергетыкі Петэрам Альтмаерам (Peter Altmaier), ЗША – асабістым пасланнікам прэзідэнта Джо Байдэна, міністрам энергетыкі Джэніфер Гренгалм.

Адкрываючы саміт, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Кіеў у адзіночку «ніколі не зможа вярнуць Крым». «Нам патрэбна дзейсная падтрымка на міжнародным узроўні і падтрымка на новым узроўні пытання дэакупацыі ўкраінскага паўвострава», – указаў ён і падкрэсліў, што сумеснымі намаганнямі таксама магчымае ўрэгуляванне ўзброенага канфлікту ў Данбасе. Паводле Зяленскага, «Крымская платформа павінна стаць цэнтрам выпрацоўкі і прыняцця ключавых міжнародных рашэнняў аб Крыме», а яе канчатковай мэтай зʼяўляецца дэакупацыя паўвострава.

«Пытанне Крыма не павінна знікнуць з міжнароднага парадку дня яшчэ сем гадоў. Таму мы прапануем ужо сёння засяродзіцца на практычнай працы і каардынацыі намаганняў па вельмі канкрэтных пытаннях. Сярод іх, перш за ўсё, узмацненне санкцый, абарона правоў чалавека, пераадоленне экалагічных і эканамічных наступстваў акупацыі, забеспячэнне свабоды навігацыі ў Чорным і Азоўскім марах», – заявіў ён.

Крымская платформа будзе працаваць на чатырох узроўнях – на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, на ўзроўні кіраўнікоў МЗС і міністраў абароны, а таксама на парламенцкім і экспертным узроўнях.

паводле dw/эж

Прэзідэнт Польшчы: Крым – гэта Украіна

23.08.2021 13:31
«Я знаходжуся ў Кіеве, каб данесці да нашых украінскіх братоў, што палякі разумеюць ваша становішча, вашу пакуту».