Беларуская Служба

Свет убачыла першая манаграфія Варшаўскага паўстання на шведскай мове

04.10.2021 17:34
Аўтар апісвае Варшаўскае паўстанне, як найвялікшае гарадское ўзброенае змаганне супраць нямецкіх акупантаў падчас Другой сусветнай вайны.
Польскі паўстанецАўтар: Tadeusz Bukowski - Jerzy Kirchmayer (1978) Powstanie warszawskie, Варшава: Książka i Wiedza, pp. 576 ISBN 830511080XLesław M. Bartelski; Tadeusz Bukowski (1980) Warszawa w Dniach Powstania 1944, Варшава: Krajowa Agencja Wydawnicza, pp. 91 no ISBNStanisław Kopf (1984) Dni Powstania, Kronika Fotograficzna Walczącej Warszawy, Варшава: PAX, pp.

У Швецыі выйшла кніга гісторыка Артура Шульца «Варшаўскае паўстанне 1944». Гэта першая манаграфія на гэтую тэму, напісаная на шведскай мове.

Аўтар апісвае Варшаўскае паўстанне, як найвялікшае гарадское ўзброенае змаганне супраць нямецкіх акупантаў падчас Другой сусветнай вайны і сімвал польскага гераізму, ахвярнасці і пакут.

Кніга апісвае бітвы, жыццё ўдзельнікаў паўстання і мірных жыхароў у сталіцы. Аўтар прывёў справаздачы ўдзельнікаў і сведкаў падзеі.

Артур Шульц – шведскі гісторык польскага паходжання. Ён нарадзіўся ў Шчэціне. На працягу многіх гадоў ён прасоўвае гісторыю Польшчы ў Швецыі. Напісаў, між іншым, «Гісторыю Польшчы» і «У цені Аўшвіц».

IAR/аз