Беларуская Служба

ЕЗ заклікае да стабілізацыі сітуацыі ў Казахстане

06.01.2022 15:53
У сутыкненнях загінулі дзясяткі дэманстрантаў і 12 сілавікоў.
Разгон пратэстаў у Казахстане Крыніца: PAP/EPA/STR

Еўракамісія заклікае да стабілізацыі сітуацыі ў Казахстане. З 2 студзеня там працягваюцца беспарадкі ў сувязі з абвяшчэннем уладамі павышэння цана на газ, таксама пратэстоўцы дабіваюцца сыходу Назарбаева і яго атачэння. Афіцыйныя крыніцы паведамляюць аб дзясятках загінулых.

Тым часам па просьбе прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева узброеную інтэрвенцыю ў краіну распачалі войскі АДКБ, у тым ліку беларускі кантынгент. Прэс-сакратар кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жазэфа Барэля Набіла Масралі заявіла, што такое ўмяшанне павінна ўлічваць законы краіны, у якой яно адбываецца:

- Мы прынялі да ведама тое, што прэзідэнт Такаеў папрасіў АДКБ накіраваць міратворчыя сілы на пэўны тэрмін для стабілізацыі сітуацыі. Але відавочна, што такая інтэвенцыя павінна адбывацца пры павазе суверэнітэту і незалежнасці Казахстана.

Міністэрства аховы здароўя Казахстана паведаміла, што ў беспарадках пацярпелі больш за тысячу чалавек. Раней паліцыя найбуйнейшага гораду краіны, Алматы, паведаміла, што ў сутыкненнях загінулі дзясяткі дэманстрантаў і 12 сілавікоў.

Учора пратэстоўцы захоплівалі і нярэдка падпальвалі ўрадавыя будынкі, рэдакцыі дзяржаўных СМІ і мясцовыя адміністрацый. Па ўсёй краіне абвешчана надзвычайнае становішча, уезд замежнікаў прыпынены.

iar/эж

Прэзідэнт Такаеў замяніў Назарбаева на пасадзе кіраўніка Саўбезу Казахстана

05.01.2022 14:28
Па ўсім Казахстане працягваюцца масавыя сутыкненні з сілавікамі, дэманстранты іх абяззбройваюць, захоплена некалькі адміністратыўных будынкаў і рэдакцый СМІ.