Расійская падводная лодка, за якой сачыў брытанскі вайсковы карабель, які патруляваў воды Паўночнай Атлантыкі больш за год таму, зачапіла яго гідралакатар, паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
«У канцы 2020 года расійская падводная лодка, за якой сачы карабель Northumberland, уступіла ў кантакт з яго гідраакустычная станцыяй з антэнай сістэмай, якая буксіравалася», – заявіў у чацвер, 6 студзеня афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Вялікабрытаніі.
«Каралеўскі флот рэгулярна адсочвае замежныя караблі і падводныя лодкі, каб гарантаваць абарону Злучанага Каралеўства», – гаворыцца ў заяве.
Па дадзеных Каралеўскага ваенна-марскога флоту Вялікабрытаніі, у 2020 годзе фрэгат Northumberland выконваў «важную місію па абароне брытанскіх вод і сродкаў ядзернага стрымлівання».
pap/эж