Беларуская Служба

Расійскія інтэрвенты дапамаглі ўзяць пад кантроль аэрапорт Алматы

07.01.2022 12:33
Камандуе інтэрвенцыяй АДКБ у Казахстане генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў- удзельнік чачэнскіх войнаў, вайны ў былой Югаславіі, а таксама вайны супраць Украіны.
Аэрапорт Алматы Foto: Крыніца: Мінабароны РФ

Расійскіх вайскоўцаў і бронетэхніку перакідваюць больш за 70 самалётаў Іл-76 і пяць Ан-124. Расійскія дэсантнікі ўжо дапамаглі казахстанскім сілавікам узяць пад кантроль аэрапорт у Алматы.

Беларускія вайскоўцы з 103-й асобнай паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады прыляцелі ў Казахстан. Іх даставілі з аэрадрому ў Мачулішчах пад Мінскам на пяці расійскія ваенна-транспартныя самалёты Іл-76. Гэта 100 штатных спецназаўцаў і 200 чалавек часовага складу. Наш палітычны аглядальнік Уладзімір Пдагол звярнуў увагу на падхыод дзяржаўднай прапагпагнды Беларусі да падзеяў у Казахстане.

Камандуе інтэрвенцыяй АДКБ у Казахстане генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў, камандуючы Паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі. Ён удзельнічаў у чачэнскіх войнах, вайне ў былой Югаславіі, а таксама ў вайне супраць Украіны.

эж


Прэзідэнт Такаеў замяніў Назарбаева на пасадзе кіраўніка Саўбезу Казахстана

05.01.2022 14:28
Па ўсім Казахстане працягваюцца масавыя сутыкненні з сілавікамі, дэманстранты іх абяззбройваюць, захоплена некалькі адміністратыўных будынкаў і рэдакцый СМІ.

Святлана Ціханоўская пракаментавала ўвод беларускіх войскаў у Казахстан

06.01.2022 11:42
У склад замежнай інтэрвенцыі з Казахстан увайшлі вайскоўцы з РФ, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстану.

ЕЗ заклікае да стабілізацыі сітуацыі ў Казахстане

06.01.2022 15:53
У сутыкненнях загінулі дзясяткі дэманстрантаў і 12 сілавікоў.