X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: сёння гатуем рататуй (ПАКРОКАВЫ РЭЦЭПТ)

28.07.2020 20:02
Рататуй – гэта французскае гародніннае рагу, якое таксама называецца рагу па-праванскі. 
Аўдыё
  • Рататуй – гэта французскае гародніннае рагу, якое таксама называецца рагу па-праванскі
Ratatouille - klasyczne francuskie danie przygotowuje się z letnich warzyw.
Ratatouille - klasyczne francuskie danie przygotowuje się z letnich warzyw.pixabay/CC0

Сёння, сябры, прыгатуем страву з гародніны. Праўда, яна больш пасуе на другую палову жніўня альбо верасень, калі ў нашых шыротах саспее большасць пладоў, але ўжо сёння гародніна недарагая ў параўнанні з зімова-вясеннім часам. А калі нехта не захоча купляць гародніны, бо, напрыклад, расце на дачы, то можа пачакаць, пакуль яна стане спелай. І так, сёння галоўны герой кулінарнай рубрыкі – рататуй.

Рататуй – гэта французскае гародніннае рагу, якое таксама называецца рагу па-праванскі. Рэцэптаў – мноства: для прыкладу, са смятанным соўсам, дадаткам бульбы, сырам, але сёння мы прыгатуем класічны рататуй. Зразумела, калі нехта захоча дадаць нейкія свае кампаненты альбо элементы, то, калі ласка.

І так, нам трэба:

Памідоры (невялікія) – 5 шт.
Кабачок (сярэдні) – 1 шт.
Перац балгарскі – 1 шт.
Маладая цыбуля – 2 дробныя, 1 сярэдняя
Часнок – 5-6 зубкоў
Алей аліўкавы – 8-9 ст. лыжак
Праванскія травы – 1 ч. лыжка
Кроп свежы – 5-6 галінак
Пятрушка свежая – 5-6 галінак
Соль – па смаку
Перац чорны молаты – па смаку

Балгарскі перац, 2 памідоры, 2 дробныя маладыя цыбуліны памыць і дробна нарэзаць.

Нарэзаную гародніну для соўса абсмажыць на патэльні з аліўкавым алеем (3 ст. лыжкі) на моцным агні. Затым на слабым агні пратушыць соўс пад крышкай 10 хвілін, пасаліць і паперчыць. Гародніну перыядычна памешваць.

Калі няма адпаведнай формы для запякання гародніны, можна зрабіць яе з алюмініевай фольгі. На дно формы выліць гатовы гароднінны соўс. Пры жаданні, соўс можна злёгку прапусціць праз блендэр.

Кабачок, цыбуліну і 3 памідоры памыць і нарэзаць кружочкамі.

Часнок пачысціць і здрабніць. Дарэчы, кухары рэкамендуюць гэта рабіць выключна нажом – секчы часнок. Калі вам гэта не хочацца рабіць, то можна выбраць альтэрнатыўны спосаб.
Зеляніну памыць і дробна нарэзаць.

У асобны посуд наліць аліўкавы алей. Адправіць туды часнок, зеляніну, праванскія травы, соль, перац. Запраўку добра змяшаць.

Духоўку разагрэць да 180 градусаў. Кружочкі гародніны выкласці на соўс, каб яны заходзілі адзін на адно, чаргуючы кабачок, памідоры і цыбулю. Паліць зверху запраўкай.

Накрыць рататуй зверху фольгай. Запякаць гародніну ў разагрэтай духоўцы каля 40 хвілін. Затым выключыць нагрэў і даць страве «дайсці» ў астываючай духоўцы 10 хвілін.

З гатовага стравы зняць фольгу, даць запечанай гародніне трохі астыць. Рататуй можна падаваць як гарнір ці як самастойную страву.

Ну, а пра карысць гародніны гаварыць не прыходзіцца – гэта проста скарбніца вітамінаў і мінералаў! Гародніна – гэта таксама клятчатка, якая аказвае вялізны ўплыў на правільнае функцыянаванне стрававальнай сістэмы.
Смачна есці!

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец