X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Як дзякуючы вакцынам чалавецтва перамагло інфекцыйныя хваробы

01.01.2021 10:03
14 мая 1796 года брытанскі лекар Эдвард Джэнэр зрабіў прывіўку супраць воспы. 
Аўдыё
  • 14 мая 1796 года брытанскі лекар Эдвард Джэнэр зрабіў прывіўку супраць воспы
  ( )      .     , 1910
Эдвард Джэнэр (у цэнтры) пераконвае англійскага селяніна прывіць яго сям'ю. Алейная карціна невядомага англійскага мастака, 1910 год en.wikipedia.org/CC BY 4.0

Шматлікія спецыялісты зазначаюць, што адным з найвялікшых адкрыццяў медыцыны і навукі ўвогуле з’яўляюцца прывіўкі, дзякуючы якім на свеце знікнулі многія смяротныя хваробы. Асабліва інтэнсіўна вакцыналогія як навука развівалася з 19 і 20 стагоддзях. Пытанне вакцынацыі людзей зноўку трапіла на павестку дня ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. 

Хуткае развіццё гарадоў у выніку прамысловай рэвалюцыі, нізкі ўзровень гігіены і гандлёвы рост ды эміграцыя як наступства каланіялізму сталі прычынай распаўсюджвання інфекцыйных хвароб у 17 стагоддзі. Асабліва смяротнае жніво збірала натуральная воспа.
Пытанне барацьбы з воспай не давала спакою англійскаму лекару Эдварду Джэнэру, гаворыць прафесар гістарычных навук Міхал Капчыньскі.

- Назіранні Джэнэра былі пэўным эксперыментам... Ён заўважыў, што людзі, які перанеслі каровіную воспу (гэта была рэдкая хвароба), не хварэюць натуральнай воспай. У тыя часы людзі паміралі ў выніку інфекцыйных хвароб. Згаданыя хваробы перш за ўсё забівалі дзяцей: смяротнасць сярод немаўлят (дзяцей ва ўзросце да 1 года) складала 220-250 чалавек на 1 тыс. народжаных. Пазней дзеці таксама хварэлі. Такім чынам атрымлівалася, што да ўзросту заключэння шлюбу дажывала 50% народжаных. Цяпер мы паміраем у выніку іншых, хранічных хвароб, таму што цывілізацыі дзякуючы вакцынам удалося перамагчы большасць смяротных інфекцыйных хвароб.

Натуральная воспа пераследавала чалавека здаўна: сляды перанесенай хваробы бачныя на целе аднаго з фараонаў, мумія якога захавалася да нашых дзён. Воспу таксама апісваў персідскі лекар ар-Разі ў 9 стагоддзі. У мінулых стагоддзях за 15% усіх смярцей адказвала менавіта воспа.

І так, у сялянкі Сары Нэлмс, якая заразілася каровінай воспай, з'явілася на руцэ некалькі пустул. 14 мая 1796 года іх змесціва Эдвард Джэнэр уцёр у драпіну на целе васьмігадовага Джэймса Фіпса – сына садоўніка лекара. У хлопчыка зʼявілася лёгкае недамаганне, якое прайшло праз некалькі дзён. Праз паўтара месяца Джэймсу была прышчэпленая натуральная (чалавечая) воспа, аднак хвароба не развілася. Праз некалькі месяцаў была зробленая другая прышчэпка натуральнай воспы, праз пяць гадоў – трэцяя, з аналагічнымі вынікамі.

Эдвард Джэнэр у 1798 годзе выдаў брашуру з падрабязным апісаннем свайго даследавання, і гэтая праца стала першай апублікаванай справаздачай, датычнай вакцынацыі. Дзякуючы ёй метад Джэнэра стаў вядомы ва ўсім свеце. Падобныя метады вакцынацыі мелі месца раней, аднак яны не былі адпаведна задакументаваныя.
Увогуле, першыя спробы вакцынацыі супраць натуральнай воспы прадпрымалі кітайцы: некаторыя крыніцы паведамляюць пра 200 год нашай эры. Тагачасныя кітайскія лекары падавалі пацыенту ў нос тампон, намочаны ў вадкасці са струпоў хворых на воспу. Іншым метадам была падача таксама праз нос парашка, атрыманага з высушаных воспавых струпоў.

Дарэчы, хутка пасля эксперымента Джэнэра на яго метад звярнулі ўвагу польскія навукоўцы. Прышчэпка спосабам брытанскага лекара была зробленая на польскіх землях у 1801 годзе – праз пяць гадоў пасля Джэнэра.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Машына часу