Угодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі святкуюцца на Беласточчыне недзе з паловы 80-тых гадоў мінулага стагоддзя. Тады актыўныя беларусы збіраліся па прыватных кватэрах, каб ва ўмовах канспірацыі выслухаць гістарычную лекцыю, даведацца пра бацькоў БНР і іхны лёс. Зусім інакш гадавіна БНР пачала адзначацца ад пачатку 90-тых гадоў. Сотыя ўгодкі паказалі, што беларусы на Беласточчыне – гэта не чужы элемент, а проста людзі на сваёй зямлі.
Святкаванне Дня Волі адбудуцца таксама і ў гэтым годзе. Хаця ўсе ўсведамляюць, што ўсё будзе адбывацца ў ценю вайны ва Украіне...
Ва ўрачыстасцях Дня Волі ў Беластоку прыме ўдзел між іншым Святлана Ціханоўская. Мітынг з яе ўдзелам пройдзе ў цэнтры гораду 25 сакавіка а 17-ай гадзіне.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк