Gazeta Wyborcza апісвае вынікі апытання, праведзенага Варшаўскім Цэнтрам тэрапіі «Дыялог» сярод лекараў- тэрапеўтаў. Ім задалі пытанне, ці апошнімі гадамі вырас адсотак пацыентаў, якім патрэбная псіхіятрычная дапамога. Звыш 94% адказала «Так».
Напрыклад, доктар Міхал Матыяшчык з паліклінікі ў Лодзі сказаў, што ўсё часцей ён прымае пацыентаў, якія прыходзяць з сімптомамі фізіялагічнай прыроды, а ў выніку размовы аказваецца, што асноўныя іх праблемы – псіхалагічныя. Пачынаецца ад насмарку, а заканчваецца расповедам пра сум, дэпрэсію, спробы самагубства. Такіх пацыентаў, паводле ацэнак доктара, каля 10%. Яшчэ горш сітуацыя выглядае сярод маладых людзей ва ўзросце 15-19 гадоў.
Іншая лекар, якая захацела застацца ананімнай, казала пра бяссонніцу, паніжаны настрой, нервознасць, боязь – гэта праблемы большасці дарослых. Пацыенты кажуць, што яны не могуць сабе дазволіць пайсці да прыватнага псіхіятра, а візіту ў рамках дзяржаўнага Фонду аховы здароўя трэба чакаць месяцамі.
Пацыенты кажуць, што іх праблемы звязаны перш за ўсё з пандэміяй, вайной ва Украіне, ростам тэмпу жыцця, сярод прычын называюць таксама нестабільную міжнародную сітуацыю і палітычную сітуацыю ў краіне, інфляцыю, эканамічны крызіс ды іншае.
нг