Чым яны займаліся?
Слухайце ў рэпартажы Анны Пятроўскай
Дзеці мелі нагоду наладзіць новыя знаёмствы і атрымаць незабыўны вопыт. Дзеці з беларускай тэатральнай школы ў Варшаве і маладыя акцёры з Беластока сустрэліся ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства на адмысловых тэатральных майстаркласах. Кожная група дзялілася сваім вопытам, сваёй тэатральнай гісторыяй.
— Мы прыдумалі такую тэатральную лабараторыю, пачынаем, але калі ідэя спраўдзіцца, будзем працягваць сустрэчы — гаворыць гарадзенскі акцёр, рэжысёр і педагог Аляксандр Енджэеўскі, заснавальнік тэатральнай групы ў Беластоку «Прыехалі». — Мы прыдумалі, каб дзеці Маляваныча з тэатральнай школы ў Варшаве сустрэліся з тэатральнымі групамі з Беластока, маёй — з тэатра «Прыехалі» і вучнямі з Пачатковай школы № 4. Хочам супольна правесці час, зрабіць разам нешта цікавага, інтэгравацца і падзяліцца вопытам. Гэта сустрэча ўпершыню, але дзякуючы Цэнтру Беларускай Культуры ў Беластоку, маем надзею, што не апошняя, — адзначыў Енджэеўскі.
Фота: Анна Пятроўская