Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім яблыкі з сухафруктамі і арэхамі ў слоеным цесце паводле рэцэпту з кулінарнай кнігі 1861 года (РЭЦЭПТ)

21.04.2026 07:08
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны салодкі пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім яблыкі з сухафруктамі і арэхамі ў слоеным цесце паводле рэцэпту з кулінарнай кнігі 1861 года
Яблыкі955169/pixabay.com/CC0

Яблыкі з сухафруктамі і арэхамі, запечаныя пад слоеным цестам. Рэцэпт з кулінарнай кнігі «Кухар польскі якім павінен быць» Браніславы Ляснеўскай з 1861 года.

5 невялікіх яблыкаў

1 яйка

1 упакоўка слоенага цеста

жменя сухафруктаў і арэхаў: міндаль, разынкі і лімонная цэдра і інш.

цукар

Яблыкі ачысціць ад скуркі. Вострым нажом выразаць хвосцік, затым асцярожна выдаліць сэрцавіну, не пашкодзіўшы сценкі яблыка.

Міндаль і разынкі дробна нарэзаць. Змяшаць з лімоннай цэдрай.

Аддзяліць жаўток ад бялку. Бялок узбіць з чайнай лыжкай цукру. Змяшаць з сухафруктамі і арэхамі. Атрыманай масай напоўніць яблыкі.

З цеста выразаць пяць квадратаў. На сярэдзіну кожнага пакласці яблык і загарнуць яго ў цеста, каб яблык быў цалкам закрыты нібы ў канверце. Добра зляпіць краі.

Кожны яблык у цесце змазаць жаўтком пры дапамозе кулінарнага пэндзліка. Выпякаць у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў каля 30 хвілін.

Перад падачай пасыпаць цукровай пудрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец