Беларуская Служба

Натоўпы турыстаў выходзяць на замерзлае Марское Вока ў Татрах

07.01.2022 15:34
Пасля апошняй адлігі ледзяная паверхня Марскога Вока трэснула ў некалькіх месцах.
ІлюстрацыяКрыніца: Zdjęcie ilustracyjneFoto: Shutterstock/Grzegorz_Pakula

Да ста чалавек кожны дзень інструктуе ахова Нацыянальнага парку ў Татрах у раёне возера Марское Вока. Турысты не звяртаюць увагі на папярэджанні і выходзяць на лёд. Кожны дзень, пачынаючы са святаў, супрацоўнікі парку і горныя ратавальнікі звяртаюць увагу турыстаў на тое, што выходзіць на лёд небяспечна, – кажа ляснічы Гжэгаш Брыняскі. Пасля апошняй адлігі ледзяная паверхня Марскога Вока трэснула ў некалькіх месцах:

-Ніколі невядома якая таўшчыня гэтага лёду, які цяжар ён можа вытрымаць і ў якім месцы лёд трэсне. Нельга паддавацца стаднаму інстынкту, маўляў, тыя пайшлі на лёд і мы пойдзем услед за імі.

За выхад на лёд пагражае такі ж штраф, як за пераход з дарогі ў неўсталяваным месцы – 500 злотых (больш за 100 еўра).

iar/эж