Пачынаючы з пятніцы, 14 студзеня, на самых папулярных гарналыжных курортах Польшчы можна будзе сустрэць паліцэйскіх на лыжах. Спецыяльныя «лыжныя патрулі» паклапоцяцца пра бяспеку на схілах гораў. У абавязкі паліцэйскіх будзе ўваходзіць кантроль цвярозасці лыжнікаў, а таксама аказанне дапамогі і ў выпадку неабходнасці пошук заблукаўшых турыстаў. Паліцыянты таксама будуць назіраць за бяспекай падчас гарналыжнага катання.
Гарналыжныя патрулі паліцыі – гэта не навінка. Ужо некалькі гадоў запар можна сустрэць афіцэраў паліцыі, якія такім чынам працуюць на горных схілах, кажа сяржант паліцыі Артур Гарэцкі з Кракава:
-Людзі хочуць з намі сфатаграфавацца, а таксама ведаюць, што мы можам праверыць іх на цвярозасць. Яны радыя прысутнасці паліцыі, і ў цэлым ставяцца да нас вельмі прыязна. Кажуць, што калі хтосьці вып'е і ўбачыць паліцэйскага на лыжах – рэшту дня правядзе ў бары, а не на схіле.
«Лыжныя патрулі» паліцыі зʼявяцца на схілах у выхадныя дні напярэдадні зімовых канікулаў, якія пачынаюцца 17 у Любускім, Куяўска-Паморскім, Малапольскім, Сьвентакшыскім і Вялікапольскім ваяводствах.
iar/эж