У 2019 годзе польскія ўлады ўвялі дадатковую сістэму назапашвання сродкаў на пенсію — Планы капіталу супрацоўнікаў (поль. PPK – Pracownicze Plany Kapitałowe).
У праграме PPK могуць удзельнічаць таксама іншаземцы. Умовы, якія павінен выканаць замежнік для ўдзелу ў PPK, нічым не адрозніваюцца ад тых, якія павінен выканаць грамадзянін Польшчы. Перш за ўсё асоба мусіць мець дамову аб супрацоўніцтве і падлягаць абавязковаму пенсійнаму страхаванню, працаваць, як мінімум тры месяцы і падаць заяву на ўдзел у праграме.
Як гэта працуе?
Супрацоўнікі звычайна ўносяць 2% ад свайго заробку. Працадаўца ўносіць дадаткова 1,5%. Дзяржава прадастаўляе дадатковую падтрымку ў выглядзе аднаразовага прывітальнага ўзносу і штогадовага папаўнення. Важна адзначыць, што гэтыя сродкі цалкам прыватныя і перадаюцца ў спадчыну. Гэта добраахвотная сістэма ашчаджання для асоб, якія працуюць па дамове. Эканамісты сцвярджаюць, што гэта вельмі выгадная сістэма для супрацоўнікаў.
Якраз цяпер у красавіку на рахунках павінны з'явіцца дадатковыя сродкі ў рамках штогадовай даплаты з дзяржаўнага бюджэту. Кожны ўдзельнік праграмы атрымае 240 злотых. Паводле эксперта па сістэмах пенсійнага забеспячэння Марты Дам-Сверкоцкай, даплаты за 2025 год атрымаюць больш за 2,4 мільёна чалавек. Сродкі пералічваюцца аўтаматычна, а ключавым патрабаваннем зʼяўляецца сістэматычнае ашчаджанне і дасягненне адпаведнага ўзроўню ўзносаў на працягу года.
— Гэта пэўная сума назапашаных узносаў, выплачаных супрацоўнікам і працадаўцам. У 2025 годзе ўдзельнік павінен быў назапасіць на сваім рахунку ў агульнай складанасці 979,86 злотых, а калі ён скарыстаўся зніжаным асабістым узносам, то 244,97 злотых. Калі ўзносы супрацоўніка і працадаўцы склалі гэтыя сумы, яны маюць права на штогадовую даплату ў памеры 240 злотых.
Удзельнікі праграмы PPK назапасілі ўжо такім чынам больш за 50 мільярдаў злотых.
Праграма PPK працуе ўжо сем гадоў.
Паводле апошніх дадзеных з рэестра PPK за чэрвень 2021 г. у праграме ўдзельнічаюць:
1. Украінцы – 44 400,
2. Беларусы – 4 400,
3. Індыйцы – 1 400,
4. Румыны – 1 300,
5. Расійцы – 1 200,
6. Італьянцы – 1 000.
Як можна праверыць колькі сродкаў знаходзіцца на вашым рахунку PPK?
Гэта можна зрабіць праз сайт mojePPK.pl, лагініцца праз прыкладанне mObywatel або інтэрнэт-банкінг. Можна таксама спытаць у свайго працадаўцы.
PR1/яс