Беларуская Служба

Злучанае Каралеўства адзначае 100-годззе з дня нараджэння каралевы Лізаветы ІІ 

21.04.2026 15:22
Кароль Карл III у спецыяльным звароце да нацыі і Садружнасці назваў яе «любай мамай» і прызнаў, што многія сучасныя праблемы свету «глыбока б яе занепакоілі»
Лізавета ІІPAP/EPA/ANDY RAIN

У Вялікабрытаніі адзначаюць 100-годдзе з дня нараджэння каралевы Лізаветы II. Члены каралеўскай сям’і ўшаноўваюць яе памяць рознымі мерапрыемствамі. Кароль Карл III у спецыяльным звароце да нацыі і Садружнасці назваў яе «любай мамай» і прызнаў, што многія сучасныя праблемы свету «глыбока б яе занепакоілі».

— Аднак мне дадае надзеі яе перакананне, што дабро заўсёды пераможа і што святлейшы світанак ніколі не бывае далёка на гарызонце. Як сказала яшчэ юная прынцэса Лізавета ў сваім першым публічным выступе, калі ёй было ўсяго 14 гадоў — кожны з нас можа зрабіць свой уклад у тое, каб свет заўтра стаў лепшым і больш шчаслівым месцам, — прыгадваў манарх.

21 красавіка таксама адкрываецца дабрачынная арганізацыя Queen Elizabeth Trust, якая будзе займацца аднаўленнем будынкаў і зялёных зон. Кароль і каралева Каміла наведваюць Брытанскі музей і прымаюць удзел у сустрэчы з прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый.

iar/эж