Беларуская Служба

6% насельніцтва Украіне прывітыя супраць COVID-19

18.08.2021 14:21
Сярэдняя штодзённая колькасць новых інфекцый складае прыкладна 1 200 выпадкаў.
   .
Тэст на наяўнасць каранавіруса.Photo:fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля 6 працэнтаў насельніцтва Украіны прывітыя супраць COVID-19. У той жа час за апошні тыдзень сярэдняя колькасць новых заражэнняў каранавірусам складае больш за 1000 выпадкаў. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Украіны, за апошнія суткі ў краіне былі прывітыя 118 тысяч чалавек.

Паводле дадзеных, поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 2 мільёны 800 тысяч украінцаў, што складае каля 6 працэнтаў насельніцтва.

Зарэгістраваны ва Украіне аднадозны прэпарат, выкарыстоўваецца ў вельмі невялікіх колькасцях і не ўплывае на агульную статыстыку.

Сярэдняя колькасць інфекцый за апошнія 7 дзён складае прыкладна 1 200 новых выпадкаў. За апошнія 24 гадзіны было выяўлена больш за 1 400 інфекцый, а 40 чалавек памерлі.

IAR/аз

Польшча адправіць ва Украіну дваццаць грузавікоў з дапамогай

18.08.2021 15:27
У афіцыйнай перадачы дапамогі прыме ўдзел прэзідэнт Польшчы, падчас свайго візіту ва Украіне, 24 жніўня.