Беларуская Служба

Прэм’ер Славакіі пацвердзіў візіт у Маскву і сустрэчу з Пуціным

05.05.2026 11:13
Як і летась, славацкі палітык плануе ўзяць удзел у мерапрыемствах з нагоды 9 траўня, калі ў Расіі адзначаюць так званы  Дзень Перамогі.
-   .
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца.Фота: Shutterstock/Alexandros Michailidis

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца пацвердзіў, што найбліжэйшымі днямі наведае Маскву і сустрэнецца з расійскім дыктатрам Уладзімірам Пуціным. Як і летась, славацкі палітык плануе ўзяць удзел у мерапрыемствах з нагоды 9 траўня, калі ў Расіі адзначаюць так званы  Дзень Перамогі.

Пра гэта славацкі прэм'ер паведаміў падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване:

— У суботу я паеду ў Маскву. Ускладу кветкі да Магілы Невядомага салдата Чырвонай арміі, каб падзякаваць ад імя славачак і славакаў за вызваленне. У мяне таксама павінна быць кароткая сустрэча з прэзідэнтам Пуціным. Гэта ўсё. Я не збіраюся на ніякі вайсковы парад.

На палях саміту кіраўнік славацкага ўрада таксама сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Фіца паведаміў, што да канца чэрвеня ў Браціславе або Кіеве павінны адбыцца славацка-ўкраінскія міжурадавыя кансультацыі.

Прэм'ер Фіца таксама выказаў надзею на актывізацыю супрацоўніцтва ў Вышаградскай групе пасля змены ўрада ў Венгрыі.

iar/эж