Polskie Radio
Section05

Агляд падзей культуры

У Гдыні праходзіць 51-ы Польскі кінафестываль, адна са знакавых падзей у польскай кінаіндустрыі

На цырымоніі адкрыцця фестывалю адбыўся паказ новага фільма Яна Халубка «Дзікі, дзікі Усход», які быў адабраны ў асноўны конкурс і змагаецца за галоўную ўзнагароду «Залаты Леў».
Zobacz więcej na temat: 

Польскае радыё завяршыла алічбоўку архіўных запісаў парыжскай радыёстанцыі «Культура»

У калекцыях Літаратурнага інстытута ў Мэзон-Лафіт, вядомым цэнтры польскай эміграцыі ў Францыі, знаходзіліся раней неапісаныя аўдыёматэрыялы. Цяпер яны атрымаюць новае жыццё ў эфіры Польскага радыё.
Zobacz więcej na temat: 

Музей Штутгофа падрыхтаваў анлайн-выставу пра дзяцей, народжаных у лагеры

Выстава «Дзеці нараджаліся ў Штутгофе. Гісторыі дзяцей, народжаных у канцэнтрацыйным лагеры» дакументуе лёс немаўлят і іх маці, грунтуючыся на апавяданнях відавочцаў і нешматлікіх захаваных дакументах.
Zobacz więcej na temat: