Беларуская Служба

У Польшчу дастаўленая першая партыя сучасных бронеаўтамабіляў (ФОТА)

17.04.2024 11:05
На моцы кантракту Войска Польскае атрымае 400 бронеаўтамабіляў да 2030 года.
 KLTV
Бронеаўтамабілі KLTV прынятыя на ўзбраенне ў польскай арміі крыніца: Polska Grupa Zbrojeniowa

У Польшчу дастаўленая першая партыя сучасных бронеаўтамабіляў KLTV паўднёвакарэйскай вытворчасці. На моцы кантракту, падпісанага ў жніўні летась, Войска Польскае атрымае 400 бронеаўтамабіляў да 2030 года.

Сума кантракту складае больш за 277 млн еўра. Пагадненне прадугледжвае імпарт машын на першапачатковым этапе, а пазней – вытворчасць у Польшчы па ліцэнзіі.  

Адначасова з паступленнем карэйскіх машын з арміі будуць выведзеныя з эксплуатацыі бронеаўтамабілі старэйшых мадыфікацый айчыннай і замежнай вытворчасці.

крыніца: Polska Grupa Zbrojeniowa крыніца: Polska Grupa Zbrojeniowa

На бронеаўтамабілі KLTV устаноўлены дызельны рухавік магутнасцю ў 225 конскія сілы і васміступеньчатая каробка перадач.

Цяпер бронеаўтамабілі дастаўленыя на ваенны завод Rosomak для азнаджэння зброяй і перафарбоўкі ў камужляж сухапутных сіл. На машыне будзе ўстаноўлены кулямёт калібру 7,62 мм альбо 12,7 мм і аўтаматычны гранатамёт калібру 40 мм.

вс

Першы самалёт ранняга папярэджання Saab 340 AEW прыбудзе ў Польшчу цягам месяца

03.02.2024 08:02
Дзякуючы гэтаму Польшча ўвойдзе ў элітарны клуб краін, якія маюць на ўзбраенні самалёты такога тыпу - польскі генерал. 

Кодавая назва Barbara: Польшча прыме на ўзбраенне дырыжаблі ранняга папярэджання

10.02.2024 06:02
Іх задача – павысіць эфектыўнасць выяўлення паветраных аб’ектаў, асабліва тых, якія рухаюцца на малых вышынях, такіх як крылатыя ракеты, верталёты або дроны.

Польшча закупіла «нервовую сістэму СПА» – такая ёсць толькі ў амерыканцаў

29.03.2024 06:03
Вайна ва Украіне і агрэсіўная палітыка Расіі прымусілі многія дэмакратычныя краіны звярнуць увагу на стан армій і павялічыць інвестыцыі ў галіне абароны.

Польскі генерал пра беларускую армію: Гэта куча металалому, мы б яе знішчылі цягам 2-3 гадзін

06.04.2024 08:02
“У яго застаўлся металалом, які ён крыху мадэрнізаваў, і цяпер ездзіць каля мяжы, робіць шмат грукату і пужае, нібыта гэта – танкавая армія”.