Беларуская Служба

Лукашэнка паехаў на мяжу пужаць Польшчу і Літву. «Як далёка адсюль да Расіі, да нашай мяжы?»

27.03.2024 09:40
Мінабароны Літвы паведамляе, што няма прычын для хвалявання.
      .
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў танкавы батальён.screenshot

Гэта рэакцыя на візіт Аляксандра Лукашэнкі ў панядзелак на мяжу з Літвой, дзе беларускі дыктатар заявіў, што «любыя правакацыі трэба спыняць ваенным шляхам».

Лукашэнка на мяжы агледзеў танкавы батальён. У апублікаваным у Telegram запісе ён абмяркоўвае магчымую атаку на г.зв Сувальскі перашыек.

Ён задаўся пытаннем пра шырыню гэтай часткі тэрыторыі ЕС: «Колькі кіламетраў да Расіі, да Кенігсбергскай вобласці, ад нашай мяжы?».

Яму адказалі, што па прамой 42 кіламетры.

«Цяпер вам давядзецца сутыкнуцца з прыбалтыйскімі рэспублікамі і часткай Польшчы», – дадаў беларускі лідар, пацікавіўшыся пры гэтым, ці зможа камандзір абараніцца на гэтым участку.



Як піша літоўскае медыя LRT, Міністэрства абароны Літвы паведаміла, што ваенная выведка Літвы пастаянна адсочвае і аналізуе сітуацыю ў Беларусі.

«Актыўнасць беларускіх вайсковых падраздзяленняў ля літоўскай мяжы прыкметная, але ўзровень пагрозы для Літвы застаецца нязменным. Падставаў для турботы няма», – гаворыцца ў каментары.

11 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі абвясціла праверку боегатоўнасці ўзброеных сіл.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, тэст з'яўляецца «комплексным». «Вайскоўцы перамесцяцца ў прызначаныя раёны і прымуць удзел у шэрагу вучэнняў і трэніровак, у тым ліку з баявой стральбой», – адзначылі ў беларускім ведамстве.

Таксама паведамлялася, што магчымыя часовыя абмежаванні руху грамадзянскага транспарту ў сувязі з перамяшчэннем ваеннай тэхнікі.



IAR/вх