Polskie Radio

Войцех Цугоўскі прапануе не чакаць, калі паявіцца знак

Ostatnia aktualizacja: 12.11.2020 21:00
Прозвішча Цугоўскіх на заўсёды ўпісалася ўжо на старонкі выдатных дасягненняў прадстаўнікоў польскай музычнай эстрады.
Audio
Fragment okładki singla Nie czekaj na znak Wojciecha Cugowskiego
Fragment okładki singla "Nie czekaj na znak" Wojciecha CugowskiegoFoto: Mat.promocyjne

Першы, так сказаць, «зубр» гэтага клану Цугоўскіх – Кшыштаф Цугоўскі, на песнях якога выхаваліся цэлае пакаленне палякаў. Пра яго гурт «Будка суфлёра» я ўжо не раз расказвала ў музычна-моўнай рубрыцы, а нейкі час таму славуты музыкант вырашыў нефармальна перадаць эстафету сваім сынам – Войцеху і Пятру, якія перанялі ад бацькі ў спадчыну музычны талент. Браты на пачатку гэтага стагоддзя заснавалі ўласны гурт, які так і назвалі «Браты».

Аднак сёння я хачу распавесці не пра гурт братоў, а пра сольную дзейнасць аднаго з іх – Войцеха. Дарэчы, чуваць, што гурт братоў ужо распадаецца і кожны з іх пойдзе ўласным шляхам. Праз амаль 25 гадоў музычнай кар’еры гітарыст, вакаліст і кампазітар Войцех Цугоўскі неўзабаве выдае сваю першую сольную кружэлку. Кампакт-дыск рэкламуецца сінглам пад назваю «Не чакай знаку». Перад тым, як перайсці да разгляду гэтай кампазіцыі, я прывяду некалькі фактаў з біяграфіі Войцеха Цугоўскага.

Нарадзіўся ў ліпені 1976 году ў Любліне, пачаў спяваць на сцэне ў падлеткавым узросце. Ужо на пачатку 90-ых быў вакалістам групы Tipsy Train, пазней выступаў у музычным калектыве Alligators. У 1997 выступіў упершыню з братам Пятром, з якім пазней, у 2001, заснаваў гурт «Браты». А цяпер Войцех збіраецца выдаць першы ўласны кампакт. Ён кажа, што прычынай такога рашэнне зусім не было тое, што ён ужо 25 гадоў на сцэне, агулам музыкант не любіць падсумаванняў, проста робіць тое, што любіць. А любіць перш за ўсё граць рок-музыку, у яе розных адценнях, як поп-рок, так і блюз-рок. Музыка сам піша тэксты сваіх песняў, хаця прызнаецца, што гэта вельмі складаны занятак, і не заўсёды выходзіць так, як хацелася б. Я папаную ацаніць вам самім, дарагія слухачы, што атрымалася напісаць у Войцеха Цугоўскага.

 

Tak zaczyna się najważniejsza gra

Choć tak trudno wyjść i zapomnieć

Zanim poddasz się, zacznij jeszcze raz

Strach zapiera dech nieprzytomnie

Jutro może na to być za późno

I twego głosu nie usłyszy nikt

O-o-o-o, nie czekaj na znak,

bierz cały ten świat dla siebie

O-o-o-o, nie pytaj mnie, czy wystarczy ci sił

O-o-o-o, nie zwlekaj i walcz,

bo czasu jest tak niewiele

O-o-o-o, nie czekaj na znak,

weź cały ten świat dla siebie

Wiesz już jak to jest, gdy odwagi brak

Dziś bez walki nic nie dostaniesz

Ciągle powtarzają ci «Nie masz żadnych szans»

Z drogi nie schodź im, ruszaj dalej

Dłużej stać nie możesz, w miejscu stać nie możesz

Dłużej stać nie możesz

O-o-o-o, nie czekaj na znak,

bierz cały ten świat dla siebie

O-o-o-o, i zabij ten ból, niepewność i strach

O-o-o-o, nie zwlekaj i walcz, bo czasu jest tak niewiele

O-o-o-o, nie czekaj na znak, weź cały ten świat dla siebie

 

Так пачынаецца найважнейшая гульня, хаця так цяжка выйсці і забыць. Перад тым, як ты паддашся, пачні яшчэ раз. Страх сціскае грудзі да непрытомнасці. Заўтра можа быць надта позна. І твайго голасу не пачуе ніхто. Не чакай знаку, бяры ўвесь гэты свет для сябе. Не пытай мяне, ці хопіць табе сілаў, не марудзь і змагайся, бо часу так няшмат.

Ты ўжо ведаеш, як гэта бывае, калі бракуе адвагі. Сёння без барацьбы нічога не атрымаеш. Пастаянна паўтараюць табе «У цябе няма ніякіх шанцаў». Ты не сыходзь з іх дарогі, ідзі далей.

Даўжэй стаяць не можаш, на месцы стаяць не можаш. Не чакай знаку, бяры ўвесь гэты свет. І забівай гэты боль, няўпэўненасць і страх.

Zanim poddasz się – перад тым, як паддашся. Зручны выраз польскай мовы, які часта ўжываецца як у гутарковай мове, так і афіцыйнай – zanim. Каб перакласці гэтае слова на беларускую мову, трэба скарыстацца трыма выразамі – перад тым, як.

Strach zapiera dech – страх стрымлівае дыханне, страх сціскае грудзі. Само словазлучэнне zapierać dech часцей ужываецца ў станоўчым кантэксце, чым у негатыўным, як у дадзеным выпадку. Пераважна так гавораць пра вельмі прыгожыя краявіды – widok zapiera dech – гэта значыць, што краявід на столькі цудоўны, што выклікае захапленне і аж прыходзіцца стрымліваць дыханне ад вялікай прыгажосці. А вось тут прыходзіцца стрымліваць дыханне ад страху.

Nie czekaj na znak – не чакай знаку. Нагадаю, што палякі чакаюць на што, а не чаго.

Nie pytaj mnie – не пытай мяне. Па-беларуску можна сказаць таксама «не пытай у мяне». Палякі так не скажуць, пытаць трэба каго, а не ў каго. Прыклады:

Spytaj go, czy idzie z nami do kina – запытай у яго, ці ідзе з намі ў кіно.

Pytałam ją, czy przyjdzie, jeszcze nie wie – я спытала ў яе, ці прыйдзе, яна яшчэ не ведае.

Nie zwlekaj i walcz – не чакай, не адцягвай і змагайся. Дзеяслоў zwlekać таксама тлумачыцца на беларускую мову «марудзіць». А вось польскае марудзіць мае іншае значэнне – гэта енчыць, скардзіцца.

Z drogi nie schodź im – з іх дарогі не сыходзь. Польскае словазлучэнне zejść komuś z drogi азначае «залагоджваць канфлікт, не шукаць зачэпкі».

нг