Літоўскі бок пакуль эфектыўна разварочвае мігрантаў у бок Беларусі і накіроўвае іх у афіцыйныя пункты памежнага кантролю. Гэта дазволіла значна знізіць колькасць затрыманых мігрантаў.
Беларускі ўзурпатар учора загадаў зачыніць мяжу, каб ніхто не змог вярнуцца назад. Пакуль Памежнаму камітэту не ўдалося гэта зрабіць, нягледзячы на спробы.
Літоўскае выданне 15min.lt апублікавала відэа, на якім бачна, што група мігрантаў затрымалася на нейтральнай паласе.
У Літву мігрантаў не пусцілі, а з боку Беларусі іх адганялі ад мяжы нейкія людзі са шчытамі. Супрацоўнікамі якой службы яны з'яўляюцца — невядома.
Мігрантам давялося стаяць у атачэнні паміж памежнымі слупамі па некалькі гадзін. «Прынамсі аднойчы такая сітуацыя доўжылася даўжэй сутак», — заяўвілал выданне.
юл