English Section

Захад працягвае падтрымліваць Украіну

21.11.2022 14:35
Улады ЗША ды Італіі заявілі пра новыя пастаўкі ўзбраенняў
     .
Кіраўнік Міністэрства абароны ЗША Лойд Осцін. Ілюстрацыйны здымакPhoto By: Chad J. McNeeley, DOD

Пентагон працягне падтрымліваць Украіну. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінабароны ЗША Лойд Осцін на прэс-канферэнцыі ў Інданезіі.


"Мы далі больш за $20 млрд дапамогі Украіне. І мы працягнем падтрымліваць Украіну настолькі доўга, наколькі гэта спатрэбіцца", — сказаў ён.

Урад Італіі звяртаецца ў парламент з просьбай прыняць новы закон аб ваенных і грамадзянскіх пастаўках ва Украіну на працягу 2023 года. Пра гэта заявіў міністр абароны Гвіда Красета ў інтэрв'ю выданню Il Foglio. Паводле яго слоў, пастаўкі зброі працягнуцца, як гэта было раней, "у тэрміны і спосабамі, якія мы ўзгадняем з нашымі атлантычнымі саюзнікамі і з Кіевам".

Таксама Ізраіль гатовы прадставіць Украіне ўзбраенне, калі Расія атрымае ракеты ад Ірана. Адмысловую заяву зрабіў кіраўнік Штаба нацыянальнай бяспекі Ізраіля Эяль Хулата. Таксама Міністэрства замежных спраў Ізраіля выказала пратэст з-за ваеннага супрацоўніцтва Ірана і Расіі. Адпаведную ноту пасол Ізраіля ў Маскве перадаў намесніку міністра замежных спраў Расіі Міхаілу Багданаву.

ПР/юл