Старшыня Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна разважае пра стаўленне да беларусаў ва Украіне ва ўмовах вайны
Місія дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве паставіла перад сабой задачу нацыянальнага адраджэння беларусаў ва Украіне. Гэта нялёгкае заданне, паколькі да людзей з беларускім пашпартам ставяцца ў краіне насцярожана. Але з лютага 2022 года стаўленне да беларусаў значна палепшылася.