Зацікаўленасць рэгістрацыяй для ўдзелу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў за межамі Польшчы аказалася надзвычай высокай. Для галасавання ў другім туры зарэгістраваліся больш за 670 тысяч выбарцаў.
Паўнамоцніца Міністэрства замежных спраў Польшчы па арганізацыі выбараў за мяжой Юстына Хжаноўска адзначыла, што падчас папярэдніх выбараў у 2023 годзе за мяжой было зарэгістравана 630 тысяч выбарцаў.
— Гэтая колькасць улічвае як тых асоб, якія былі ўключаныя ў выбарчыя спісы, што вядуцца консуламі, так і тых, хто дадаўся да спісаў на падставе пасведчання аб праве на галасаванне. Мы маем сапраўды рэкордную колькасць рэгістрацый за мяжой. Зацікаўленасць была велізарнай.
Сярод больш як 670 тысяч зарэгістраваных для ўдзелу ў другім туры па-за межамі Польшчы найбольшая колькасць выбарцаў будзе галасаваць у Вялікабрытаніі, Германіі і ЗША.
IAR/эж