Беларуская Служба

Грамадзяне Польшчы выбіраюць новага прэзідэнта падчас другога тура выбараў

01.06.2025 08:28
Выбарчыя ўчасткі працуюць па ўсёй краіне ад 7 раніцы да 21.00.
   .
Выбарчы ўчастак у Пшэмыслі.PAP/Darek Delmanowicz

1 чэрвеня ў Польшчы праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Амаль 29 мільёнаў польскіх грамадзян маюць права прагаласаваць за новага кіраўніка дзяржавы.

Маладыя жыхары Польшчы заклікаюць, каб галасуючыя рабілі сабе здымкі падчас галасавання і ставілі іх у сацыяльныя сеткі. Магчыма, такім чынам хтосьці іншы возьме прыклад і пойдзе на выбары.

Як кажа Павел Мрозек (Paweł Mrozek), каардынатар кампаніі "Маладыя, хадзем галасаваць", гэта можа паўплываць на сяброў.

- Гэта, магчыма, будзе мабілізаваць і паказваць некаторым людзям, якія яшчэ не пайшлі галасаваць: так, нашы сябры ўжо пайшлі, мы таксама павінны, і мы павінны ісці на галасаванне. Таму я спадзяюся, што кожны з нас прыме такое рашэнне і пойдзе галасаваць. Магчыма, 100 адсоткаў не атрымаецца, але чым больш, тым лепш, тым больш свядомае грамадства.

Выбарчыя ўчасткі працуюць па ўсёй краіне ад 7 раніцы да 21.00.

IAR/нг