У Польшчы прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Удзел у выбарах прымалі два кандыдаты, якія набралі найбольш галасоў у першым туры 18 мая.
У 21.00 закрыліся ўчасткі, дзе выбаршчыкі маглі аддаць свае галасы за кандыдатаў у прэзідэнты. Выбарчыя камісіі пачалі падлік галасоў. У гэты час вядомыя ўжо вынікі экзіт-полаў. На першым месцы - кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski). За яго аддалі свае галасы 50,3% выбаршчыкаў. Другое месца - Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki), якога падтрымлівае партыя «Права і справядлівасць», з вынікам 49,7%.
Выбарчая яўка склала 72,8%.
Аддаць свой голас у выбарах мог кожны грамадзянін Польшчы па дасягненні 18-гадовага ўзросту. Для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта было зарэгістравана каля 29 млн чалавек.
У Польшчы прэзідэнта выбіраюць падчас усеагульнага галасавання раз у пяць гадоў. Пасаду кіраўніка дзяржавы можна займаць максімальна два прэзідэнцкія тэрміны.
Другі тэрмін паўнамоцтваў актуальнага прэзідэнта Анджэя Дуды завяршаецца 6 жніўня гэтага года.
IAR/TVP Info/нг