Беларуская Служба

Змена на подыуме — паводле новых звестак, на прэзідэнцкіх выбарах перамагае Караль Наўроцкі

01.06.2025 23:16
Выбарчыя камісіі падлічылі прыкладна палову галасоў.
  ( )    (),   ()    ()   (c)    .
Караль Наўроцкі (у цэнтры) з жонкай Мартай (злева), дачкой Касяй (злева) і сынамі Антоніем (злева) і Даніэлем (cправа) у сваім выбарчым штабе.Фота: PAP/Leszek Szymański

У 21.00 закрыліся ўчасткі, тады выбарчыя камісіі пачалі падлік галасоў. На пачатку Цэнтрвыбаркам паведамляў пра перамогу кандыдата ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафала Тшаскоўскага (Rafał Trzaskowski). Другое месца было ў Караля Наўроцкага (Karol Nawrocki), якога падтрымлівае партыя «Права і справядлівасць».

Пасля 23-ай гадзіны сітуацыя дыяметральна змянілася. Першае месца ў Караля Наўроцкага - 49,3%, а Рафал Тшаскоўскі атрымаў 50,7%.

Вынікі яшчэ не з’яўляюцца канчатковымі.

TVP/нг