Беларуская Служба

Польшча, ЗША і Украіна падпішуць у Варшаве дамову аб умацаванні бяспекі паставак газу

31.08.2019 11:05
У Варшаве адбудзецца таксама другая сустрэча ў рамках стратэгічнага энергетычнага дыялогу паміж Польшчай і ЗША.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: edar /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Варшаве Польшча, ЗША і Украіна заключаць пагадненне аб супрацоўніцтве па ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі паставак газу.

Дакумент падпішуць прадстаўнік Канцылярыі прэм'ера міністр Пётр Наімскі (Piotr Naimski), міністр па справах энергетыкі ЗША Рык Перы і сакратар Савета бяспекі і нацыянальнай абароны Украіны Аляксандр Данілюк.

У Варшаве адбудзецца таксама другая сустрэча ў рамках стратэгічнага энергетычнага дыялогу паміж Польшчай і ЗША.

Нагадаем, цягам апошніх гадоў Польшча падпісала некалькі кантрактаў на пастаўкi газу з ЗША, у тым ліку, доўгатэрміновы кантракт з Cheniere Marketing.

Старшыня Польскай нафтагазавай кампаніі (PGNiG) Пётр Возняк (Piotr Woźniak), пераконвае, што супрацоўніцтва з амерыканскімі партнёрамі ідзе без праблем.

- Амерыканскія, або іншыя партнёры прапануюць нам значна лепшыя ўмовы кантрактаў, чым тыя, якія прадугледжвае дзейны кантракт з расійскім пастаўшчыком. Нагадаю, гэты кантракт заканчваецца ў 2022 годзе.

Як падкрэсліваюць прадстаўнікі польскіх уладаў, дзяржава рэалізуе стратэгію ліквідацыі расiйскай манаполіі на пастаўкі прыроднага газу ў Польшчу.

аз