X
Dear User,
On May 25, 2018, Regulation (EU) 2016/679 of the European Parliament and of the Council of April 27, 2016 (General Data Protection Regulation) came into force. We encourage you to familiarise yourself with information about the processing of personal data on the PolskieRadio.pl website.
1.The Data Administrator is Polish Radio S.A., based at 77/85 Niepodległości Ave., 00-977, Warsaw.
2.On issues regarding your data, please contact the Data Protection Officer, e-mail: iod@polskieradio.pl, tel. 22 645 34 03.
3.Personal data may be processed for marketing purposes based on consent.
4.Personal data may be shared solely for the purpose of proper implementation of services defined in the privacy policy.
5.Personal data will not be transferred outside the European Economic Area or to an international organisation.
6.Personal data will be stored for 5 years after an account is deactivated, in accordance with the law.
7.You have the right to access your personal data, correct it, to have it moved or deleted, or to limit its processing.
8.You have the right to object to further processing, and in the case of voicing consent to the processing of personal data, you have the right to withdraw your consent. The exercise of the right to withdraw consent does not affect any processing that has already taken place.
9.You have the right to lodge a complaint with the supervisory authority.
10.Polish Radio S.A. declares that no automated decisions are made when personal data is processed, and that profiling is not used.
For more information on this subject, please read our personal data and privacy policy.
I UNDERSTAND
Беларуская Служба

«Беларускія партызаны» аказаліся прасавецкімі бандытамі

07.11.2019 15:41
У Пружанскім павеце ў 1925 годзе дзейнічала банда з прасавецкімі настроямі.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Павел Абламскі пра "партызан" у Пружанскім павеце ў 1925 г.
.   .
Пружаны. Пачатак ХХ ст.Commons.wikimedia.org/Breslau: Verlag Sprung & Hibbeler/Biblioteka Narodowa, Poczt.11698/Domena publiczna

У беларускай гістарыяграфіі ўслед за савецкай сцвярджаецца, што ў Заходняй Беларусі ў 1921-1925 гг. існаваў беларускі партызанскі рух супраць улад Рэспублікі Польшча — як форма пратэсту “супраць несправядлівых умоў Рыжскага міру”. Польская гістарыяграфія разглядае гэтыя дзеянні як “дыверсійныя” з боку СССР і Літвы. Як было на самай справе падчас свайго выступлення на VIII Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які прайшоў у Вільні ў верасні,  расказаў Павел Абламскі, магістр з Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук. Вывучаючы “партызанскі” рух у Заходняй Беларусі пасля заключэння Рыжскага міру паміж Польшчай і Савецкай Расіяй у 1921 годзе, даследчык прыйшоў да вываду, што з боку гісторыкаў, якія раней займаліся гэтай тэмай, былі дапушчаны пэўныя перабольшванні.

Павел Абламскі: — Беларуская гістарыяграфія не ўлічвае рэальнага ўзроўню нацыянальнай свядомасці насельніцтва ў гэты час. А польская гістарыяграфія часам не ўлічвае эканамічную сітуацыю пасля польска-савецкай вайны.

Летась у Расійскім дзяржаўным архіве сацыяльна-палітычнай гісторыі ў фондзе выканкама Камінтэрна Павел Абламскі выявіў «Докладную записку и общие заключения о пружанском вооруженном отряде из 33 человек, прибывшем в СССР в июле 1925 года». Гэты дакумент быў складзены ў 1937 годзе, калі рыхтавалася глеба пад ліквідацыю Кампартыі Польшчы, у т.л. Кампартыі Заходняй Беларусі і Кампартыі Заходняй Украіны. Павел Абламскі адзначае, што інфармацыя ў дакуменце 1937 года дастаткова праўдападобная, і дадае, што “ўзброеную групу” з-пад Пружан у польскай гістарыяграфіі называюць “бандай”, і гэты тэрмін абгрунтаваны.

Павел Абламскі: — Вясной 1925 г. у Пружанскім павеце, на ўскраіне Белавежскай пушчы, недалёка ад вядомых пазней Віскулёў, фарміруецца банда. У яе ўліваюцца рэпатрыянты з Савецкай Расіі і ўхілісты з Войска Польскага. Атрад узнік стыхійна і складаўся з 33 чалавек. Для большасці з іх уступленне ў атрад азначала ўступленне ў кампартыю. У атрадзе было 17 камуністаў і шэсць камсамольцаў. У дакуменце 1937 г. не акцэнтуецца нацыянальны фактар у дзейнасці атрада. Дарэчы, на Пружаншчыне ў 1925 г. яшчэ не было беларускіх структур.

Павел Абламскі напамінае, што атрад на Пружаншчыне сфарміраваўся вясной 1925 года, калі ўвогуле ў Заходняй Беларусі істотна зменшыўся рух супраціўлення польскім уладам. У той жа час на гэтай тэрыторыі структуры КПЗБ знаходзіліся ў стадыі фарміравання. Паводле даных саміх камуністаў, у іх было ў Пружанскім павеце 150-200 актывістаў, але Павел Абламскі лічыць гэтыя лічбы перабольшанымі. Перабольшванне было ўласціва тагачаснаму кіраўніцтву КПЗБ у Пружанскім павеце.

Павел Абламскі: — Кіраўнік акруговага камітэта КПЗБ у Пружанах гаварыў, што Польшча нагадвае бочку з порахам, і трэба толькі кінуць запалку і гэта бочка ўзарвецца. Камуністы сцвярджалі, што ў паліцыі, войску ёсць камуністычныя актывісты, і калі дэманстрацыя ў Пружанах перарасце ў нешта большае, то сілавыя структуры пяройдуць на бок пратэстуючых. Аднак дэманстрацыя фактычна не адбылася. На яе з’явіліся камуністы, але не 150 чалавек, і неўзабаве людзі пачалі разыходзіцца. У гэты час нехта распаўсюдзіў правакацыйныя чуткі пра тое, што Варшава і Брэст і іншыя гарады захоплены рабочымі і камуністамі, а паліцыя і войска адмовіліся душыць рэвалюцыйны рух рабочых. Частка камуністычных актывістаў у Пружанах паверыла ў гэта, яны раззброілі ляснічых, а потым пайшлі раззбройваць бліжэйшы паліцэйскі ўчастак у Шарашове. Але да Шарашова яны не дайшлі, а ўцяклі ў лес. Да банды пачалі далучацца дэзерціры і мясцовыя сяляне. За два-тры тыдні ў бандзе сабралася 30 чалавек. Урэшце яны пад кіраўніцтвам прафесійных дыверсантаў з СССР ажыццявілі некалькі “тэрарыстычных актаў”: забілі памешчыка, паліцэйскага, спалілі тартак і забілі яго гаспадара і г.д., а затым у ліпені 1925 г. перайшлі ў СССР. Там атрад быў прызнаны партызанскім, яго члены атрымалі пазітыўныя характарыстыкі і ўступілі ў кампартыю.

Да 1937 года былыя “партызаны”, або “тэрарысты” рабілі ў СССР партыйныя кар’еры.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост