Беларуская Служба

Левыя выставяць адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

30.11.2019 13:16
Адзін з лідараў польскіх левых сілаў Андрыян Зандберг удакладніў, што прозвішча кандыдата будзе агучана ў снежні.
.
А. Зандберг PAP/Marcin Obara

У Варшаве распачаўся двухдзённы з’езд палітычнай групоўкі «Левыя сілы «Разам». Адзін з лідараў польскіх левых сілаў Андрыян Зандберг паведаміў, што кааліцыя выставіць адзінага кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Палітык удакладніў, што яго прозвішча будзе агучана ў снежні:

-У гэтым сутнасць кааліцыі – кожны з нас можа сысці крыху назад, каб потым разам крочыць наперад. Мы дамовіліся, што ўся наша левая кааліцыя выставіць супольнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах.

З’езд «Левых сілаў «Разам» мае характар справаздачы. Палітыкі падбіваюць рахункі трох апошніх выбарчых кампаніі. Таксама левыя абмяркоўваюць свае заканадаўчыя прапановы. Групоўка «Левыя сілы «Разам», партыя «Вясна» і «Саюз дэмакратычных левых» утвараюць апазіцыйную парламенцкую кааліцыю «Левыя сілы».

IAR/эж